21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў Мінскі аўтазавод, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы наведаў новы корпус аўтобуснага завода. Праектам прадугледжана вытворчасць новай для рынку Беларусі інавацыйнай пасажырскай тэхнікі на адзінай платформе МАЗ трэцяга пакалення. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павялічыць магутнасці МАЗа па вытворчасці пасажырскай тэхнікі ў 2 разы, забяспечыць развіццё новага сямейства пасажырскай тэхнікі на дызельным паліве, прыродным газе, электрапрыводзе і інш., нарасціць экспартны патэнцыял.
Паводле аператыўных даных, за 2024 год было выпушчана больш як 13,1 тыс. адзінак аўтатэхнікі МАЗ (з улікам машынакамплектаў), што на 12 працэнтаў больш у параўнанні з 2023 годам. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі павялічылася на 16,6 працэнта. На экспарт пастаўлена больш за 67 працэнтаў ад агульнай колькасці рэалізаванай тэхнікі.
У мэтах павышэння прыбытковасці і забеспячэння канкурэнтаздольнасці ў ААТ "МАЗ" пастаянна праводзіцца работа па зніжэнні сабекошту выпускаемай прадукцыі.
Аляксандр Лукашэнка таксама наведаў тэрыторыю спартыўнай каманды "МАЗ-СПОРТаўта". Каманда была створана ў 2010 годзе і з'яўляецца структурным падраздзяленнем ААТ "МАЗ". За час існавання яна прыняла ўдзел у 54 гонках нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў, у 34 з якіх стала прызёрам або пераможцам.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб падрыхтоўцы тэхнікі, экіпажаў і бытавых умовах каманды.-0-
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб падрыхтоўцы тэхнікі, экіпажаў і бытавых умовах каманды.-0-