23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам сёння накіраваўся ў Казань на саміт БРІКС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні XVI саміту БРІКС у фармаце "БРІКС плюс/аўтрыч". Лідары краін абмяркуюць актуальную міжнародную праблематыку, тэму ўмацавання ўзаемадзеяння ў фармаце БРІКС як адной з асноў шматбаковасці, павышэння з'яднанасці сусветнай большасці і хутчэйшага вырашэння існуючых рэгіянальных канфліктаў.
Запланавана таксама шырокая праграма міжнародных кантактаў кіраўніка беларускай дзяржавы. Усяго на форум збяруцца прадстаўнікі кіраўніцтва больш як 40 дзяржаў і міжнародных арганізацый.-0-