9 кастрычніка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава можа быць узорам выбудоўвання раўнапраўных адносін паміж краінамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у слове ў адказ на цырымоніі ўручэння Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Расія развіваюць сваё ўнікальнае інтэграцыйнае аб'яднанне. Паводле яго слоў, альтэрнатывы такому курсу ва ўмовах абвостранай міжнароднай абстаноўкі няма.
"Пры гэтым Саюзная дзяржава цалкам можа быць узорам новых раўнапраўных адносін, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы не страцілі нашу агульную Айчыну, на якой па волі лёсу існуюць дзве дзяржавы, якія сапраўды могуць быць узорам для выбудоўвання адносін для любых дзяржаў".-0-