Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 снежня 2024, 19:15

Лукашэнка са спасылкай на Пуціна заявіў аб гатоўнасці Расіі пастаўляць у Германію газ

Фота з архіва
Фота з архіва
26 снежня, Ленінградская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка са спасылкай на Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна заявіў аб гатоўнасці Расіі пастаўляць у Германію газ. Аб гэтым беларускі лідар заявіў журналістам на палях саміту ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналісты ўдакладнілі ў кіраўніка дзяржавы наконт яго нядаўняй заявы на сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, што краіны ЕС хутка могуць аднавіць супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю. "Думаю, рана ці позна (а пасля Эміратаў абсалютна перакананы) Еўропа адкрыецца для нас. Еўропа не можа без Расіі існаваць, без нас яна існаваць не можа, таму патрэбны добрыя скорасныя дарогі", - сказаў ён тады.

І на палях саміту ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гэты тэзіс: "Вядома адкрыецца. А куды дзявацца? Вы пачытайце, што гаворыць, я так лічу, будучы канцлер ФРГ: "Мы не дзеці. Мы ведаем, што такое танны газ". Значыць, будуць купляць у Расіі танны газ. Гэта ж ідыёты толькі могуць гэтым не скарыстацца. Тым больш, калі адна нітка газаправода (размова аб нітцы газаправода "Паўночны паток", якая захавалася. - Заўвага БЕЛТА) - яны не паспелі яе ўзарваць там. Таму па гэтай нітцы 25 млрд кубоў Расія (можа паставіць. - Заўвага БЕЛТА).

"Наколькі я ведаю. Я ўчора Уладзіміра Уладзіміравіча пытаў, ці гатовы расіяне прадаваць. Ён кажа: "Мы заўсёды былі гатовы". Таму няхай купляюць, плацяць грошы Расіі і аднаўляюць нармальныя адносіны. Не ў імя Расіі. Расія без іх справіцца, мы - таксама. Няхай аднаўляюць свае адносіны ў імя сваёй эканомкі - нямецкай", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі