Сцяг Аўторак, 6 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 снежня 2025, 20:13

Лукашэнка: рэвізію заканадаўства трэба праводзіць на пастаяннай аснове

Фота з архіва
Фота з архіва
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэвізію заканадаўства неабходна праводзіць на пастаяннай аснове. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я даручаў правесці рэвізію падзаконных актаў, ды і заканадаўства ў цэлым. Праведзена маштабная работа, але яна не павінна быць разавай акцыяй. Рэвізію заканадаўства трэба праводзіць на пастаяннай аснове, таму што жыццё вельмі хутка мяняецца і законы ад яго адстаюць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуўся да кіраўнікоў парламента. "Вамі створана мноства груп, камісій, экспертных саветаў. Вы пастаянна збіраецеся і нешта абмяркоўваеце. Напэўна, гэта правільна. Але часта пасля такіх саветаў раз-пораз прыходзіце да Прэзідэнта з ініцыятывамі ўдакладніць пункт, абзац, артыкул і гэтак далей. Вось чаму я гавару аб сістэматызацыі заканадаўства", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі