29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка развітаўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, які заўчасна пайшоў з жыцця, паведамляе БЕЛТА.
Telegram-канал "Пул Першага" апублікаваў фатаграфію кіраўніка дзяржавы каля Дома афіцэраў, удакладніўшы, што Аляксандр Лукашэнка прыйшоў на развітанне пяшком ад Адміністрацыі Прэзідэнта. Цырымонія развітання арганізавана ў сталічным Доме афіцэраў.
Як паведамлялася, Уладзімір Макей будзе пахаваны 29 лістапада на Усходніх могілках у Мінску.-0-