6 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Разуменне філасофіі роднай культуры - гэта аснова асноў беларускай дзяржаўнасці. Спрадвечныя беларускія традыцыі павінны стаць часткай сучаснай гісторыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Александрыя сапраўды стала цэнтрам адраджэння старадаўніх абрадавых і рамесных традыцый.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Александрыя сапраўды стала цэнтрам адраджэння старадаўніх абрадавых і рамесных традыцый.
"Толькі так можна захаваць сваю ідэнтычнасць - прадаўжаючы тысячагадовую гісторыю ўсходнеславянскіх народаў. Веданне гэтай гісторыі, разуменне філасофіі роднай культуры - наш нацыянальны здабытак. І мы павінны яго зберагчы, калі хочам быць народам, калі хочам быць нацыяй. Гэта аснова асноў беларускай дзяржаўнасці", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-