Фота з архіва
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на вызваленне да канца снежня Курскай вобласці Расіі і зрухі з мірнымі перагаворамі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю выданню "Известия" на палях саміту БРІКС у Казані, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю паўтарыў свой раней агучаны тэзіс аб тым, што сітуацыя вакол магчымых мірных перагавораў цяпер змянілася. Калі раней размова ішла аб тым, што мір ва Украіне магчымы пры згодзе ЗША і Еўропы - калектыўнага Захаду, то цяпер яны ўжо больш хочуць міру, чым сам Уладзімір Зяленскі. "Ён упёрся начыста", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
З іншага боку, Захад не можа ўздзейнічаць на Зяленскага проста не даўшы чарговай порцыі грошай і зброі, бо гэта раўназначна страце твару.
"Таму Захад гэтым шляхам не ідзе, але бачаць, што адбываецца на зямлі, дзе Расія ўпэўнена, паціху, крок за крокам, але рухаецца на фронце. У той жа Курскай вобласці рухаецца наперад. Яны ж гэта ўсё бачаць і ацэньваюць. І ацэньваюць па заслугах, не так як Валодзя Зяленскі. Яны разумеюць, што можа настаць крах Украіны, а крах Украіны - гэта крах усяго калектыўнага Захаду, таму што яны ўвязаліся ў гэту вайну. І цяпер трэба неяк замірыцца. Але ўпёрся Валодзя Зяленскі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, цяпер такі момант, калі ідзе гэта ломка. "І заварушыўся ён (Зяленскі. - Заўвага БЕЛТА) крыху раней, і цяпер асабліва, са сваімі "планамі перамогі". Гэта заклікі фактычна да мірных перагавораў, а ў Расіі таксама ўжо змяніўся пункт гледжання. На зямлі Расія рухаецца наперад, на зямлі многае змянілася, на фронце", - падзяліўся разважаннямі кіраўнік дзяржавы.
Ён звярнуў увагу, што "курская авантура" ўкраінцаў сітуацыю сур'ёзна змяніла. "Расію таксама - сённяшняя сітуацыя змянілася, будзем размаўляць інакш, у іншым месцы і па іншых пытаннях. Ну можа так сказаць? Пакуль яшчэ не зусім сказала, але можа сказаць. Але я задаволены, што расіяне і Уладзімір Пуцін займаюць такую канструктыўную пазіцыю. Украінцам трэба ўлічваць гэту пазіцыю, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Будзем спадзявацца, што да канца снежня Курская вобласць будзе вызвалена. І будуць нейкія зрухі ў плане перагавораў. Мы гатовы дзейнічаць у гэтым напрамку".
Гаворачы аб праведзеных нядаўна сваіх закрытых перагаворах з прадстаўнікамі Захаду, Прэзідэнт канстатаваў, што і там ужо ўсведамляюць, што вайна - гэта віна двух бакоў. "Цяпер на перагаворах мне сказалі, што так, мы згодны. Тут трэба ўзяць віну на сябе двум бакам. І Украіне, а не толькі даймаць Расію. Гэта гаворыць Захад. Гэта пэўныя зрухі ўжо", - заўважыў ён.
Аляксандр Лукашэнка не стаў агучваць, з прадстаўнікамі якіх менавіта краін ён вёў закрытыя перагаворы: "Таму што мы дамовіліся, што гэта перагаворы закрытага характару. Хоць некаторыя там, за мяжой, сёе-тое прасачылі і пачынаюць: "А, вось туды паляцеў самалёт, вунь там нехта паехаў", і гэтак далей. Але мы гэта не каменціруем".-0-