26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнікі замежных дэлегацый агледзелі выстаўку беларускай тэхнікі на адкрытай пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пра навінкі айчыннага машынабудавання ўдзельнікам мерапрыемства сцісла расказаў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч. Іх увазе прадставілі сельскагаспадарчую, пасажырскую, камунальную, пажарную, ваенную, грузавую і спецыяльную тэхніку, а таксама легкавыя аўтамабілі. Увесь гэты шырокі спектр мадэлей вырабляецца ў Беларусі.
Пасля азнаямлення з экспазіцыяй кіраўнікі дэлегацый зрабілі памятную фатаграфію на фоне кар'ернага самазвала БЕЛАЗ-75710. Гэта самы вялікі самазвал у свеце, яго грузападымальнасць - 450 т (а па факце і ўсе 500). Менавіта за гэтыя характарыстыкі ён і трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса.

"Тут рабілі спецыяльны фундамент, каб утрымаць такую тэхніку. Гэта тэхніка абагнала свой час", - заявіў журналістам Віктар Каранкевіч.

Выстаўка была арганізавана ў рамках праведзенага на пляцоўцы ММВЦ Еўразійскага эканамічнага форуму. У яго пленарнай сесіі "Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы", акрамя кіраўніка беларускай дзяржавы, прынялі ўдзел прэзідэнты Казахстана, Кубы, Кыргызстана, Расіі, прэм'ер-міністр М'янмы, спецыяльны прадстаўнік супрэзідэнтаў Нікарагуа.-0-