Пётр Пархомчык (крайні справа)
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай вобласці трэба сур'ёзна папрацаваць з прамысловасцю. Гэта галоўная прычына, чаму Пётр Пархомчык, які на пасадзе віцэ-прэм'ера курыраваў гэту сферу, назначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы гэта кадравае рашэнне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба разумець, што адна справа - віцэ-прэм'ер. Другая - самастойная работа ў Брэсцкім аблвыканкаме. Гэта адказнасць за вобласць. Старшыні аблвыканкамаў - цэнтральныя фігуры ў органах улады ў Беларусі. Гэта трэба таксама разумець. Брэсцкая вобласць - добрая вобласць. Але няпростая. Чаму Пархомчык: ды таму што з сельскай гаспадаркай вы там разберацеся разам з Міхаілам Іванавічам Русым (упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Беларусі ў Брэсцкай вобласці, які ў былыя гады быў курыруючым АПК віцэ-прэм'ерам і кіраўніком Мінсельгасхарча. - Заўвага БЕЛТА). Ён будзе ў вас працаваць адказным за вобласць. Я з ім сёння размаўляў. Ён разумее ўсё і ведае, што там трэба рабіць. Заявіў, што з Пархомчыкам (мне так сказаў) не прагадалі, мы там парадак навядзём, і ў сельскай гаспадарцы будзе аказана ўсялякая падтрымка. Але чаму прамыслоўца - таму, што нам трэба сур'ёзна ў Брэсцкай вобласці папрацаваць з прамысловасцю", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Пётр Пархомчык лепш, чым хто-небудзь, ведае сферу прамысловасці ў краіне ў цэлым і ў Брэсцкай вобласці ў прыватнасці. "Таму я вельмі спадзяюся, што мы забудзем пра ўсялякія размовы, пра праблемы з прамысловасцю, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Хоць Міхаіл Іванавіч Русы гаворыць, 3-4 прадпрыемствы ў Брэсцкай вобласці ёсць адносна праблемныя. Парадак там будзе наведзены і рэзультат будзе добры, яшчэ лепшы, чым цяпер, - вось заява чалавека, які фактычна цяпер адказвае за ўсе пытанні ў Брэсцкай вобласці. Я думаю, з кім-кім, а з Міхаілам Іванавічам вы заўсёды знойдзеце агульную мову".
Як паведамлялася БЕЛТА, акрамя Міхаіла Русага (старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве), упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці нядаўна таксама назначаны намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка. Да работы ва ўрадзе ён якраз узначальваў Брэсцкую вобласць.-0-