23 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю журналісту Бі-бі-сі Стывену Розенбергу на палях саміту БРІКС у Казані раскрыў падрабязнасці нядаўніх перагавораў з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы з гэтымі людзьмі дамовіліся, што гэта закрытыя, канфідэнцыяльныя перагаворы. Яны вельмі інфармаваныя, дасведчаныя людзі. Яны папрасіліся да мяне на прыём, я іх прыняў", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, перагаворы ішлі чатыры гадзіны, закраналіся самыя розныя пытанні. "Закраналіся пытанні канфлікту на Блізкім Усходзе. Зяленскі ўздымае такое пытанне: дайце ракеты, я буду біць па Крамлі да Казані. Я папярэдзіў: хлопцы, акуратней з дальнабойнымі ракетамі і іншае. Да Пуціна могуць звярнуцца, напрыклад, хусіты: "Дайце берагавыя комплексы". Якія могуць нанесці страшны ўдар па караблях. А калі ён у адплату, што вы пастаўляеце Зяленскаму дальнабойную зброю, паставіць хусітам комплексы "Бастыён" і будзе паражоны хоць адзін авіяносец? Англійскі, амерыканскі і гэтак далей. "Гэта для нас непрымальна". Я гавару: "Я разумею. Але і для Пуціна непрымальна, калі вы будзеце пастаўляць дальнабойныя ракеты і біць па ўсёй Расіі". Пагадзіліся: "Так, сапраўды небяспечна".
Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала Кітайская Народная Рэспубліка. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што, калі Расія і Кітай аб'яднаюць усе магчымыя намаганні, ніхто не зможа процістаяць ім. Паводле яго слоў, у тэхналагічным плане Кітай спыніць ужо немагчыма. "На гэту тэму шмат размаўлялі", - сказаў Прэзідэнт.
Абмяркоўвалася і ўнутрыпалітычная сітуацыя - у Беларусі, Расіі, на Захадзе. "Мы абмеркавалі многія пытанні, іх цікавіў мой пункт гледжання. Я яго выказаў", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-