Дональд Трамп і Камала Харыс. Фота АР
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР расказаў, у чым кансэнсус паміж кандыдатамі на прэзідэнцкую пасаду ў ЗША Дональдам Трампам і Камалай Харыс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўны канкурэнт ЗША - гэта Кітай. І заахвочваючы прадаўжэнне вайны ў Еўропе, яны спрабуюць аслабіць Еўрасаюз і Расію, каб паасобку потым разабрацца з Кітаем. У гэтым плане кіраўнік дзяржавы нагадаў аб стварэнні альянсу AUKUS у тым рэгіёне з удзелам шэрага краін. "Яны ўжо там ствараюць гэты блок. Ужо супраць Кітая аб'ядноўваюць, - адзначыў ён. - Гэта іх мэта. Цяпер яны аб гэтым адкрыта гавораць. У іх кансэнсус у гэтым плане ў ЗША. І Трамп там, або Камала Харыс, або Байдэн - у іх у гэтым плане кансэнсус. Гэта ў інтарэсах Амерыкі".
"Як толькі свет іх апусціць на дно - амерыканцаў - яны нежыццяздольныя. Вось забяры ў іх цяпер долар - яны перастануць быць сусветнай краінай, сусветнай дзяржавай", - сказаў Прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу таксама на тое, што ЗША сцягваюць да сябе лепшыя розумы з усяго свету, плацяць вялікія грошы, надрукаваўшы долары. "А мы ўсё туды бяжым і там штосьці робім для амерыканцаў", - канстатаваў Прэзідэнт.-0-