2 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Самае складанае ў прэзідэнцкай рабоце - гэта націск, звязаны з неабходнасцю апраўдаць давер людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 верасня, адказваючы на пытанні ў час мерапрыемства "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам" са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што самае складанае ў прэзідэнцкім жыцці? Самае складанае - гэта давер. Людзі табе вераць, давяраюць, яны за табой ідуць. Гэта самае складанае, гэта самае цяжкае. Няма нічога больш складанага за абавязак перад людзьмі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-