2 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы са студэнтамі ў Віцебску расказаў, што часам адчувае сябе няёмка, калі чуе пахвалы ў свой адрас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба спакойна ўспрымаць гэту рэчаіснасць. Няхай лепш пра мяне добра скажуць, калі я не буду Прэзідэнтам. Гэта будзе добра. А калі ты ва ўладзе, пачынаюць цябе захвальваць твае падначаленыя - я няёмка сябе адчуваю, нават калі разумею, што гэтага заслугоўваю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён заклікаў акуратна ставіцца да гісторыі, таму што яе часта "робяць" пад той момант, калі жылі тыя ці іншыя лідары і кіраўнікі дзяржаў. "Тое, ад чаго я спрабую зберагчы наша пакаленне. Асабліва інтэлігенцыю. Таму я інтэлігенцыю ніколі не захвальваю, не гладжу, грашамі не прывабліваю. Ні ў якім разе", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
У іншым выпадку, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, новы Прэзідэнт потым будзе "на калена ламаць інтэлігенцыю", каб яны ўзносілі ўжо яго перыяд работы.-0-