Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 кастрычніка 2024, 14:36

Лукашэнка расказаў, што яго парадавала на саміце СНД у Маскве

9 кастрычніка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Крамлі расказаў, што яго парадавала на саміце СНД, які адбыўся напярэдадні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора і пазаўчора мы мелі магчымасць абмеркаваць пытанні глабальнага характару. Гарачыя кропкі на нашай планеце. Што мяне парадавала, вас, я ўпэўнены, таксама - што ў нас не было ніякіх разыходжанняў па міжнародным парадку дня. І ўнутраныя (пытанні. - Заўвага БЕЛТА) абмяркоўвалі, і размова была шчырая", - адзначыў беларускі лідар.

"Вы шмат гаварылі пра азербайджанска-армянскае ўрэгуляванне. Усё гэта было нармальна, на маё здзіўленне, успрынята. Гэта сведчыць аб тым, што да гэтага ўжо была вялікая работа праведзена. Учора мы глабальныя пытанні, і рэгіянальнага характару, абмяркоўвалі. Таксама была аднадушнасць шмат у чым", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў складзе СНД - магутнейшыя і багацейшыя рэсурсы дзяржавы. "Таму гэта можа быць магутным і эфектыўным рэгіянальным аб'яднаннем, калі мы прыкладзём значныя намаганні", - упэўнены ён.

Як паведамлялася БЕЛТА, у сваім выступленні на саміце Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць, як больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял рэгіянальнай інтэграцыі. "Агульная мэта зразумела. Нам патрэбны трывалы саюз моцных, эканамічна самадастатковых суверэнных дзяржаў. Аб роўных умовах і павазе нацыянальных інтарэсаў мы гаворым пастаянна. Многае ўжо зроблена, але ёсць і да чаго імкнуцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі