8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі рухне Расія, усе астатнія дзяржавы СНД будуць уцягнуты ў гэту варонку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Можа скласціся сітуацыя так, што любая з нас - дзяржава - без гэтага адзінства не абыдзецца. І калі мы сёння гэта не зразумеем, з намі разбяруцца паасобку. Але калі рухне Расія - мы ў гэту варонку ўсе будзем уцягнуты", - заявіў беларускі лідар.
На сустрэчы кіраўнік дзяржавы заклікаў да захавання адзінства і супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці і перасцярог ад спроб шукаць нейкую выгаду.
Апошнім часам склалася такая сітуацыя, у тым ліку і ў сувязі з правядзеннем СВА ва Украіне, што многія - і кіраўнікі, і сілавікі, чаго быць катэгарычна не павінна, - пачалі нейкую для сябе выгаду ў гэтым шукаць, - адзначыў беларускі лідар. - Вы ведаеце, мужыкі, зыходзячы са свайго вопыту, скажу, што жыццё такое бурнае цяпер і вельмі зменлівае. Многія шукаюць выгаду, у тым ліку адыходзячы ад агульнага нашага, створанага ў савецкі час трэнду развіцця. Некаторыя (думаюць. - Заўвага БЕЛТА): "Далей ад Расіі будзем трымацца, яна пад санкцыямі. Мы неяк баімся трапіць пад іх і гэтак далей... Шукаем сваю выгаду". Не рабіце гэтага".
"Хто яго ведае, што будзе заўтра з намі, з нашымі дзяржавамі, і ці не давядзецца да той жа Расіі звярнуцца па дапамогу. А апошнія падзеі сведчаць аб тым, што нікому мы не патрэбны. Ні Расія, ні мы з вамі і гэтак далей. Нам трэба трымацца разам", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.-0-