27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні студэнтаў інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска ў час мерапрыемства "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам", расказаў пра сваю самую экстрэмальную камандзіроўку за мяжу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе яго камандзіроўкі ў пэўным сэнсе можна назваць экстрэмальнымі, бо за пратакольнымі мерапрыемствамі стаяць часам вельмі напружаныя перагаворы.
"Напэўна, самай экстрэмальнай была камандзіроўка ў мінулым годзе, калі мы ў Кітай, а потым нам у Афрыку давялося ляцець, праз усю Афрыку", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Па дарозе з КНР у Афрыку Прэзідэнт спыніўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, дзе правёў яшчэ некалькі рабочых сустрэч. "Потым паляцелі на ўсход Афрыкі, з усходу - на захад Афрыкі, з захаду - зноў на ўсход. Кеніяй мы, па-мойму, закончылі. І зноў вярнуліся ў Эміраты, сустрэліся з Прэзідэнтам, дамовіліся па нейкіх пытаннях. На гэта, па-мойму, больш за тыдзень пайшло. Гэта сапраўды была экстрэмальная паездка, тым больш што гэта гарачыя краіны. А я чалавек паўночны, можна сказаць, я ненавіджу гарачыню наогул. Тыя дні для мяне былі выпрабаваннем", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не любіць камандзіроўкі і вельмі цяжка пераносіць працяглыя паездкі за мяжу. "Таму я ні разу за ўсе свае прэзідэнцкія гады па-сапраўднаму ў водпуску не быў. Толькі дома я магу адпачыць, хоць цяжка сказаць, што тут адпачынак. Я вельмі люблю сваю краіну, люблю яе прыроду. Унікальная мясціна, дзе мы жывём", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Студэнты ўдакладнілі ў кіраўніка дзяржавы, ці лічыць ён экстрэмальным свой візіт у Югаславію ў 1999 годзе. У тыя гады краіна падвяргалася пастаянным бамбёжкам з боку сіл НАТА.
"Слухайце, Бялград…. Я пра гэта ўжо і забыў!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Тыя падзеі Прэзідэнт назваў фашызмам з боку НАТА. Альянс так і не гарантаваў бяспекі палёту беларускага борта ў Югаславію. Больш таго, абсалютна не браў пад увагу і тую акалічнасць, што кіраўнік іншай краіны знаходзіцца ў Бялградзе, ажыццявіўшы авіяналёты.
"Падлятаем да граніцы Югаславіі, да мяне заходзіць камандзір экіпажа і гаворыць: "Таварыш Прэзідэнт, нам загадана апусціцца на вышыню да кіламетра". Я зразумеў, што гэта такое. Яны думалі, што я развярнуся: гэта надзвычай небяспечна. Я гавару: "Апускайся". Ён на мяне глядзіць: "Саб'юць!" Я гавару: "Не саб'юць, апускайся". І вось я сяджу ля ілюмінатара і гляджу: такое ўражанне, што мы слізгочам па верхавінах дрэў. Бачаць, што мы не спалохаліся. Мы падлятаем да аэрадрома - яны пачалі бамбіць Югаславію, ракеты лятаюць. Прызямляемся пад гэту кананаду. Я нават не ведаў, што некаторыя з нашых нават парашуты з сабой узялі. Гэта была такая экстрэмальная паездка. Сербы гэта ацанілі і цэняць дагэтуль", - успомніў кіраўнік дзяржавы.-0-