Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2024, 13:14

Лукашэнка расказаў, як змянілася стаўленне грамадства да сістэмы адукацыі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць беларусаў станоўча ацэньваюць работу школы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Радуе, што мяняецца стаўленне грамадства да сістэмы адукацыі. Сацыялагічныя апытанні, якія правяла Нацыянальная акадэмія навук, паказваюць, што больш за 73 працэнты рэспандэнтаў станоўча ацэньваюць работу школы. І Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі фіксуе значнае зніжэнне зваротаў грамадзян па пытаннях адукацыі. У параўнанні з мінулым годам іх колькасць скарацілася на 43 працэнты (усяго 278 зваротаў). Ды і, па сутнасці, сацыяльна значных праблем заяўнікі не ўзнімалі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі