2 жніўня, Мазырскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Прудок расказаў, як ішлі перагаворы аб абмене зняволенымі паміж Расіяй і Захадам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы бачылі: хлопцаў павыцягвалі. Нас папрасілі - мы далучыліся да гэтага, дапамаглі чым маглі. Людзей вызвалілі, якіх на Захадзе пажыццёва зняволілі. Праўда, на гэтым хтосьці накшталт прэзідэнта ЗША аўтарытэт свой набівае, хоць ён да гэтага не меў ніякага дачынення. Спецслужбы вялі гэтыя перагаворы, нават дыпламатаў не падключалі. Мы дамовіліся, што ціха будзем рабіць - пачалі крычаць на ўвесь свет. Гэта робіцца ціха, гэта ж жыцці людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Грамадзянін Германіі Рыка Крыегер, у адносінах да якога Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб памілаванні, быў прызнаны вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і прыгавораны судом да выключнай меры пакарання за ўчыненне тэракта. "А калі б, не дай бог, загінулі людзі? Гэта добра, што абышлося, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Людзьмі мы не гандлюем. Аддалі немца, каб дапамагчы людзям забраць гэтых гаротнікаў. Што ў гэтым дрэннага? І немец гэты жывы, і гэтага хлопца выратавалі".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады ў такіх сітуацыя будуць дзейнічаць мудра, так, як выгадна для краіны і людзей. "Таму ад вас толькі адно, я вас вельмі прашу: трэба сваёй справай займацца, трэба ўсё рабіць", - рэзюмаваў ён.-0-
Скрыншоты відэа ЦГС ФСБ Расіі