Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2025, 13:07

Лукашэнка расказаў, як БелАЭС паўплывала на развіццё краіны, хоць спачатку апасаліся лішку электраэнергіі

26 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Крамлі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным расказаў, як БелАЭС паўплывала на развіццё краіны, хоць спачатку апасаліся лішку электраэнергіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вам павінен сказаць: мы ж таксама перажывалі. У нас не было дэфіцыту энергіі (да будаўніцтва БелАЭС. - Заўвага БЕЛТА). Мы перажывалі, што пабудуем станцыю, а што будзе далей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аднак наяўнасць дадатковых аб'ёмаў электраэнергіі прывяла да развіцця цэлых напрамкаў, у тым ліку ў эканоміцы краіны. Усё больш з'яўляецца электрамабіляў, будуюцца зарадныя станцыі. "Самае галоўнае, што мы праэксперыментавалі ўжо, - жылыя дамы перавялі на электрычнасць (размова пра ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. - Заўвага БЕЛТА)", - падзяліўся Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін у сувязі з гэтым адзначыў, што ёсць таксама магчымасць больш актыўна развіваць сферу штучнага інтэлекту, ствараць дата-цэнтры.

"У нас станцыі, якія былі на газе, мы ў халодным рэжыме (падтрымліваем работу. - Заўвага БЕЛТА). Мы там якраз размясцілі - майнінг ажыццяўляем і гэтак далей. Іншаземцы плацяць грошы ў бюджэт, і гэтыя станцыі працуюць. Таму мы ў "Газпрама" практычна закупляем і будзем закупляць тыя ж аб'ёмы газу. Я думаю, што "Газпрам" у тут не панясе страт. Усюды сёння патрэбны прыродны газ", - расказаў Прэзідэнт Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі