26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Расіі няма неабходнасці прыцягваць да канфлікту ва Украіне трэці бок. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю журналістам "Цэнтральнага тэлебачання" на НТБ на палях саміту БРІКС у Казані, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўніка дзяржавы папрасілі пракаменціраваць сцвярджэнні аб тым, што Паўночная Карэя адправіла ва Украіну войскі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку Расіі. Дарэчы, такое пытанне Прэзідэнту Беларусі журналісты задавалі ў Казані неаднаразова.
"Я ўжо спытаў (можа, жартам) у свайго добрага сябра Эрдагана: "Вы (НАТА. - Заўвага БЕЛТА) аб паўночнакарэйскіх ваеннаслужачых гаворыце (ён жа член НАТА) для таго, каб знайсці падставу для ўводу натаўскіх войскаў ва Украіне?" - расказаў Аляксандр Лукашэнка аб незвычайнай размове з турэцкім лідарам.
Аднак што адказаў на гэта пытанне Рэджэп Таіп Эрдаган і чым у прынцыпе завяршылася гутарка двух лідараў, кіраўнік беларускай дзяржавы расказаць не паспеў: журналіст вырашыў павесці размову ў іншы бок.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што не верыць у прысутнасць ваенных Паўночнай Карэі ва Украіне, тым больш ніхто так і не прадаставіў ніякіх доказаў. Ды і ў Расіі няма неабходнасці прыцягваць да канфлікту трэці бок, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Гэта можа быць эскалацыяй канфлікту (калі Расіі іншыя краіны дапамагаюць, значыць, увядзём натаўскія кантынгенты, каб усё ж такі дабіць Расію, як яны планавалі). Думаю, што гэта, як вы сказалі, укід для таго, каб атрымаць падставу для нейкіх дзеянняў. Магчыма, для ўводу сваіх падраздзяленняў або дазволу дальнабойнай зброяй біць па тэрыторыі Расіі (у іх жа ў партфелі шмат хацелак з боку Украіны)", - выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы.-0-