22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прыходзіць з беларускай прадукцыяй на рынкі далёкай дугі сур'ёзна і надоўга. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб экспарце беларускай прадукцыі, Аляксандр Лукашэнка коратка акрэсліў супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі і больш падрабязна спыніўся на рабоце з краінамі далёкай дугі: Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Лацінскай Амерыкі.
"Мы дамаўляліся аб тым, што яйкі ў адзін кошык класці ні ў якім выпадку нельга. Чым больш кошыкаў, тым лепш. Таму вырысавалася далёкая дуга. І я не дарэмна яе рысаваў і патрабую цяпер ад усіх гэтага", - сказаў Прэзідэнт.
Аб кропках апоры ў Афрыцы
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння ўжо ніхто не можа аспрэчыць: за Афрыкай - будучыня. І на гэтым кантыненце ў Беларусі ёсць некалькі кропак апоры: на поўдні - Зімбабвэ і Мазамбік. У гэтых краін выгаднае геаграфічнае становішча.
"Мазамбік больш, чым Зімбабвэ, мае патрэбу ў нас, і гэта я ведаю дакладна. І Прэзідэнт Зімбабвэ (у іх добрыя адносіны з кіраўніцтвам Мазамбіка) абяцаў мне і робіць усё для таго, каб арганізаваць нам нармальную работу ў Мазамбіку. Такім чынам мы адразу з Мазамбіка і іх партоў можам супрацоўнічаць з Зімбабвэ. Ім трэба ўсё. Яны нас ведаюць, яны нас цэняць і гатовы з намі працаваць", - заявіў Прэзідэнт.
На заходнім узбярэжжы Афрыкі ў Беларусі таксама ёсць партнёры, напрыклад Экватарыяльная Гвінея і Нігерыя. Не так даўно, дарэчы, Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з першай лэдзі Нігерыі. Гэта краіна вельмі зацікаўлена развіваць адносіны з Беларуссю. "Яна мне расказвала, што іх вельмі цікавіць Беларусь. "Чаму? - я пытаюся. - Шмат жа краін". - "Не, мы ведаем, што такое каланіялізм. Мы хочам супрацоўнічаць з роўнымі. Вы паказалі сябе ў Афрыцы добра, пачынаючы з Егіпта, яшчэ тады". Яна прыехала і мне расказвае: мы хочам тое, мы хочам гэта. Але гэта 220 мільёнаў чалавек, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - У Экватарыяльнай Гвінеі адкрыта гавораць: прыязджайце, вось што вам трэба - бярыце, працуйце, як хочаце".
"Кенія - усход Афрыкі. Цудоўныя ў мяне адносіны з Прэзідэнтам. Гавораць, "вось яны там праамерыканскія"... Яны сваю краіну хочуць развіваць. Таксама: "Прыязджайце, мы хочам гэта, гэта, гэта". Вялікая краіна, ім трэба ўсё. Вазьміце поўнач: у нас традыцыйна цудоўныя адносіны з Егіптам, Алжырам. Што яшчэ трэба ў Афрыцы?" - расказаў кіраўнік дзяржавы аб партнёрах ва ўсходняй і паўночнай частках Афрыкі.
Аб перспектывах на Блізкім Усходзе і ў Азіі
Добра ведаюць Беларусь і на Блізкім Усходзе. "Нас ведаюць у Ізраілі, у нас бліскучыя адносіны з Сірыяй (вайна калісьці скончыцца, ды і цяпер ім жыць трэба) і з іншымі дзяржавамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Нядаўна мы ў рамках ШАС сустракаліся з кіраўніцтвам Пакістана - чакаюць. Там зноў прыйшлі да ўлады нашы людзі, з якімі мы добрыя адносіны маем. Вельмі прасілі мяне туды прыехаць. Вялікая краіна, больш за дзвесце мільёнаў чалавек. Ядзерная дзяржава. Ім трэба накарміць народ. Як мне першая лэдзі Нігерыі гаворыць: "Мы хочам з мужам застацца ў гісторыі, накарміўшы народ". Дык гэта наша тэма. Гэта і вялікі кусок прамысловасці, і наш вопыт развіцця ў сельскай гаспадарцы. Спрабуем цяпер аднавіць нашы адносіны з Індыяй: усё ідзе нармальна", - адзначыў Прэзідэнт.
Аб непачатым краі работы ў Лацінскай Амерыцы
Аднавіліся гандлёва-эканамічныя сувязі і з краінамі Лацінскай Амерыкі. Нядаўна ўрадавая дэлегацыя Беларусі наведала Венесуэлу, Нікарагуа і Кубу.
"Добра, што вы гэту задуму рэалізавалі: Венесуэла, Нікарагуа, Куба. Майце на ўвазе, яны хочуць развівацца. Вы бачылі, што там непачаты край работы. І яны адзін з адным гэта ўсё абмяркоўваюць: "А, беларусы прыехалі ў Нікарагуа. І мы хочам, і мы хочам, каб прыехалі". Адносіны да нас там нядрэнныя. Гэта вельмі багатыя краіны, без іх Злучаныя Штаты Амерыкі не абыдуцца. Таму яны пачынаюць выбудоўваць адносіны з Венесуэлай. Гэта для нас добра", - сказаў беларускі лідар.
Больш актыўнымі, лічыць Аляксандр Лукашэнка, трэба быць і ў напрамку Бразіліі: "Вялікая краіна (больш за дзвесце мільёнаў чалавек), уплывовая ў палітычных адносінах, і ім трэба тое, што мы хочам прадаць".
Кіраўнік дзяржавы не стаў адмаўляць, што ў супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ёсць свае праблемы. Аднак, паводле яго слоў, яны пераадольныя і заўсёды можна знайсці шляхі вырашэння.
"У нас інтарэс і магчымасці не толькі ў Расіі, але і ў Кітаі. І па гэтым усім перыметры. Далёкая дуга вызначана. Да гэтых дзяржаў будуць падвязвацца і іншыя. Гэта не канчатковы варыянт", - адзначыў Прэзідэнт.
Акрамя непасрэднага продажу прамысловай прадукцыі, Аляксандр Лукашэнка асобна закрануў тэму стварэння сэрвісных цэнтраў і навучання персаналу. Без гэтага, падкрэсліў ён, нельга выбудоўваць доўгатэрміновыя эканамічныя сувязі. "Навучанне і сэрвісныя цэнтры, а потым лакалізацыя, стварэнне ўласных вытворчасцей - гэта ўнікальная магчымасць прыйсці ў далёкія рэгіёны сур'ёзна і надоўга. Тым больш у іх ёсць што прапанаваць беларусам", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
Як далажыў міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў, у бліжэйшыя гады работа беларускіх прадпрыемстваў будзе накіравана на тое, каб не проста захоўваць экспарт у Расіі, але пры захаванні сваёй долі на расійскім рынку нарошчваць экспарт і ў краіны далёкай дугі. "Да 2030 года мы плануем да 30 працэнтаў усіх экспартных паставак арганізаваць у краіны далёкай дугі", - заявіў ён.
У якасці ключавых краін у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы ён назваў Венесуэлу, Кубу, Аргенціну, Нікарагуа, Калумбію, Бразілію, у Афрыцы - Егіпет, Нігерыю, Тога, Мазамбік, Экватарыяльную Гвінею, Кенію, Зімбабвэ, у Азіі - Пакістан, Індыю, В'етнам, Манголію, Іран, Турцыю, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Кітай.
"За пяць месяцаў бягучага года маем дадатную дынаміку экспарту ў краіны далёкай дугі з тэмпамі 134,4 працэнта", - прывёў даныя статыстыкі Аляксандр Яфімаў.-0-