3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самае галоўнае для дзяржавы - гэта захоўваць сваю незалежнасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у час удзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне аб самым складаным перыядзе захавання незалежнасці за яго 30-гадовую прэзідэнцкую кар'еру, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Самы складаны перыяд у сапраўднага Прэзідэнта - гэта высокі давер народа. Вось кожны дзень - раніцай, вечарам, ноччу - ты прачынаешся ў халодным поце і думаеш: табе ж даверылі, як бы не падвесці. Вось у сапраўднага Прэзідэнта гэта самае цяжкае".
Прэзідэнт падкрэсліў: каб захаваць дзяржаву, неабходна зберагчы яе незалежнасць. "Без яе не можа быць дзяржавы. А калі няма дзяржавы, то і няма нас. Мы рабы проста без гэтага. Таму гэта самае галоўнае - захаваць яе", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы таксама растлумачыў, чаму Беларусь выбудоўвае саюз разам з Расіяй. Паводле яго слоў, такога пытання, з кім быць, ніколі і не ўзнікала: "Расія і мы - гэта адзіныя каштоўнасці, адзіныя задумы, адзіныя мэты. Ні з якой іншай дзяржавай мы не маем такіх адносін. Усё ж такі нездарма былі столькі у адной дзяржаве".-0-