29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША просяць Беларусь пашырыць штат у сваім пасольстве ў Мінску. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у кароткім інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" ў кулуарах пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ленінградскай вобласці РФ, паведамляе БЕЛТА.
Каменціруючы абноўленыя рэкамендацыі амерыканскіх улад, якія зноў заклікалі сваіх грамадзян устрымацца ад паездак у Беларусь і неадкладна пакінуць краіну, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі не перажываюць наконт гэтага.
"У нас амерыканцаў практычна няма. Але майце на ўвазе: яны нас ужо цэлы год просяць павялічыць штат у пасольстве. Таму тое, пра што вы ў мяне спыталі, для мяне навінка. Але мы нікога ж не трымаем у Беларусі. Хочуць - няхай знаходзяцца у нас, не - значыць, не. Але іх 0,2 чалавека", - сказаў Прэзідэнт.-0-