26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У БРІКС яшчэ дастаткова нявырашаных праблем, аднак іх можна і неабходна вырашыць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю журналістам "Цэнтральнага тэлебачання" на НТБ на палях саміту БРІКС у Казані, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што Беларусь перад тым, як стаць членам БРІКС, спачатку павінна папрацаваць з арганізацыяй у якасці партнёра. Адпаведны статус, паводле яго слоў, узгоднены на саміце ў Казані. "І гэта ступень для ўсіх цяпер абавязковая. Такое прынята рашэнне пастаяннымі членамі БРІКС: той, хто хоча ўступіць у БРІКС, павінен прайсці гэту ступень. Таму Беларусь - краіна-партнёр для БРІКС", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Журналісты адзначылі, што напярэдадні саміту міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў назваў уступленне ў БРІКС марай Беларусі.
"Наш міністр гэта так успрымае, што гэта мара. Я б так ужо пэўна, мякка кажучы, не выказваўся, паколькі наша мара ў тым, каб БРІКС стала марай для многіх дзяржаў, - пракаменціраваў гэту заяву Прэзідэнт. - Давайце шчыра (вы гэта бачыце не горш за мяне): у самой арганізацыі ёсць праблемы. Шмат, мала - пытанне густу, але праблемы ёсць. Нават паміж вядучымі дзяржавамі - заснавальніцамі гэтай арганізацыі. Магчыма, БРІКС і дапаможа пераадолець усе гэтыя праблемы".
Навучыцца за прыватным бачыць агульнае
Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, звярнуў увагу, што ў час саміту многія краіны больш выказваліся аб сваіх праблемах, чым аб нейкіх глабальных ініцыятывах. Расія ж, наадварот, унесла вельмі сур'ёзныя прапановы, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. "Не проста тое, што датычыцца толькі Расіі, але датычыцца ўсіх сёння або закране заўтра", - адзначыў ён.
Размова, напрыклад, аб ініцыятыве распрацаваць новую міжбанкаўскую сістэму, якая магла б замяніць SWIFT або працаваць паралельна з ёй. "Пакуль я яшчэ не магу сказаць, што гэта разумная прапанова Расіі падтрымана. Як і іншыя. Аб чым гэта сведчыць? Што нават заснавальнікі (пяць краін) і тыя, якія сталі пастаяннымі членамі БРІКС, сёння зыходзяць з таго, "наколькі гэта мяне будзе датычыцца". Кожны бачыць там сябе, а арганізацыя для таго, каб бачыць агульныя праблемы. Вось чаго пакуль не хапае БРІКС", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Не патануць у бюракратызме
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што насцярожана ўспрымае і бюракратычны бок пытання - працэс прыёму ў члены арганізацыі. Гэты тэзіс кіраўнік дзяржавы агучваў і ў інтэрв'ю выданню "Известия".
"Напрыклад, чаму б Турцыю не прыняць у склад БРІКС? Гэта вельмі сімвалічна, і буйная краіна. Сімвалічна ў чым? Гэта пакуль адзіная краіна НАТА, якая прапанавала свой удзел у БРІКС. Не, з падачы нейкіх, можа, бюракратаў пачалі выпрацоўваць нейкія крытэрыі прыёму: калі ты адпавядаеш гэтым крытэрыям, мы табе даём партнёра, а потым ужо будзем думаць, прымаць цябе ці не прымаць, хутчэй за ўсё, прымем. Я баюся, што гэты бюракратызм можа ўтапіць, як і многія іншыя арганізацыі, і БРІКС", - прызнаўся Прэзідэнт.
Паспець за шалёным цягам часу
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў з'яўлення БРІКС былі як суб'ектыўныя прычыны - жаданне краін працаваць разам, так і аб'ектыўныя - імкненне да шматпалярнага свету.
"Гэта аб'ектыўны фактар, яго сёння прытушыць, прыціснуць немагчыма. І сёння, калі свет шалёна мяняецца, вельмі хутка час мяняецца, трэба паспяваць за гэтым часам. Калі мы не здольны паспяваць, то гэта арганізацыя можа стаць з часам (прытым у бліжэйшай будучыні) арганізацыяй маргінальнай", - лічыць беларускі лідар.
Шалёная барацьба супраць БРІКС
"Больш таго, вельмі важна, што калектыўны Захад, перш за ўсё Злучаныя Штаты Амерыкі, сёння разгарнуў шалёную барацьбу супраць БРІКС для таго, каб не дапусціць гэты шматпалярны свет, за які спрабуе выступаць БРІКС. Таму вельмі шмат яшчэ праблем", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Пляцоўку саміту ў Казані беларускі бок выкарыстаў і для правядзення двухбаковых перагавораў, паколькі тут можна было сустрэць прадстаўнікоў розных кантынентаў. І гэта, несумненна, адзін з плюсоў такіх фарматаў.
"Але мы чакаем вырашэння ў БРІКС агульных праблем, якія будуць хваляваць усе дзяржавы, а не толькі асобныя", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-