Аляксандр Лукашэнка
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на ІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы расказаў аб перапісцы з чыноўнікам ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, нядаўна праз пасрэднікаў яму давялося перапісвацца з высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, нядаўна праз пасрэднікаў яму давялося перапісвацца з высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам.
"Яны нас палохалі тым, што "калі вы не дай бог дапаможаце Расіі і зойдзеце ва Украіну, калі вы там нечага нешта, мы ўвядзём такія санкцыі, мы з вамі пачнём вайну". Я ім напісаў "паспрабуйце" наконт вайны. А наконт санкцый (гэта важна): "Мы ж веруючыя людзі". Не буду гаварыць аб адказе (напэўна, гэта адсылка да афіцыйнага дэвіза ЗША In God We Trust. - Заўвага БЕЛТА)", - не стаў раскрываць інтрыгу Прэзідэнт.-0-