Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 чэрвеня 2022, 12:46

Лукашэнка: Расія выдзеліць $1,5 млрд на ўдзел Беларусі ў праграмах імпартазамяшчэння

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія выдзеліць $1,5 млрд на ўдзел Беларусі ў праграмах імпартазамяшчэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З Прэзідэнтам Пуціным нядаўна прынялі такое рашэнне. З нашага боку мы прапанавалі расіянам канкрэтныя праекты, якія вельмі патрэбны і будуць у бліжэйшы час запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і ў Расійскай Федэрацыі. Расіяне выдзяляюць амаль паўтара мільярда долараў на гэтыя праграмы толькі на тэрыторыі Беларусі. Мы разумеем, што без імпартазамяшчэння, асабліва па крытычных галінах, так званым крытычным імпарце, нам будзе вельмі складана развівацца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аб перспектывах кааперацыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў канцы мая выказаўся і Уладзімір Пуцін. На пленарнай сесіі I Еўразійскага эканамічнага форуму расійскі лідар заявіў, што ў краін ёсць магчымасць працаваць па шэрагу напрамкаў і яны абавязкова будуць гэта рабіць.

"Беларусь захавала пэўныя, вельмі важныя для нас кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы. Мы з Прэзідэнтам Лукашэнкам толькі што сустракаліся ў Сочы, гаварылі пра гэта, нават дамовіліся выдзеліць асобнае фінансаванне на тыя праекты ўнутры Беларусі, прадукты якіх - гэтых прадпрыемстваў, гэтых галін вытворчасці - будуць запатрабаваны ў самой Расіі. Гэта вельмі цікавы і перспектыўны напрамак", - адзначыў Прэзідэнт Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі