Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 кастрычніка 2024, 15:59

Лукашэнка: Расія для Беларусі заўсёды была і будзе больш, чым суседняя дзяржава

9 кастрычніка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Расія для Беларусі заўсёды была і будзе больш, чым суседняя дзяржава. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у слове ў адказ на цырымоніі ўручэння Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так склалася ў маім лёсе, ды і ў лёсе ўсіх прэзідэнтаў, і Уладзіміра Уладзіміравіча, што мы з ім узнагарод сваёй краіны не маем, таму што па Канстытуцыі самі ўручаем гэтыя ўзнагароды, сабе прысвоіць не можам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Расіяй, у тым ліку і паміж іх лідарамі, склаліся як ніколі раней вельмі добрыя, цесныя і дружалюбныя адносіны. "Цесныя адносіны паміж нашымі народамі, паміж нашымі дзяржавамі і асаблівыя, асабістыя адносіны паміж двума прэзідэнтамі. Я гэтым вельмі даражу. Дзякуй богу, што мы выйшлі на такі ўзровень адносін", - сказаў беларускі лідар.
"Дзякую вам за гэту высокую ўзнагароду. Разглядаю яе як прызнанне заслуг усяго беларускага народа, які паслядоўна ўмацоўвае адзінства з нашай брацкай Расіяй. Для нашай краіны Расія заўсёды была і будзе больш, чым суседняя дзяржава", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў беларусаў і расіян адны гістарычныя карані, традыцыі і каштоўнасці, якія пераплецены бясконцай колькасцю звычайных чалавечых адносін. "І наогул мы, беларусы, украінцы, расіяне, расцём ад аднаго кораня. Наша дрэва паходзіць ад аднаго кораня", - дадаў Прэзідэнт.

"Наша галоўнае дасягненне ў тым, што мы захавалі наш базіс. І сёння ён ляжыць у аснове велізарнага патэнцыялу нашага супрацоўніцтва. Гэта значыць, у нас ёсць той фундамент, на якім мы можам выбудоўваць яшчэ больш глыбокія адносіны паміж нашымі дзяржавамі. За апошнія гады мы змаглі значна ўмацаваць эканамічныя, культурныя і духоўныя сувязі, якія продкі наладжвалі стагоддзямі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі