Эмамалі Рахмон. Фота з архіва
16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмамалі Рахмона з нагоды 30-й гадавіны ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта падзея ў пачатку супярэчлівых 90-х гадоў стала па-сапраўднаму лёсавызначальнай для краіны. Разам з Вашай знакамітай фразай "Я прынясу вам мір!" на таджыкскую зямлю вярнуліся стабільнасць, нацыянальнае адзінства і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Вы з гонарам выканалі дадзенае свайму народу абяцанне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў: "Вельмі цаню нашу дружбу, магчымасць у любы момант знайсці рашэнне нават самых складаных пытанняў. Шчыра паважаю Вашы стойкасць, мужнасць, якія з'яўляюцца залогам паступальнага развіцця і ўмацавання братэрскіх адносін паміж Мінскам і Душанбэ. Вы ведаеце, што дзверы гасціннай Беларусі заўсёды адкрыты і я з вялікім задавальненнем буду чакаць новай сустрэчы".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў у служэнні сваёй Айчыне, а ўсім жыхарам Таджыкістана - мірнага неба, дастатку і працвітання.-0-