Фота Сіньхуа
2 верасня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі павінны пабываць на парадзе ў Пекіне, дзе пройдуць урачыстасці ў гонар 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і з нагоды гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пекіне на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца парада, яны былі ў нас у Маскве. Святкавалі з намі нашу Перамогу (размова аб прысутнасці Старшыні Сі Цзіньпіна на парадзе 9 мая гэтага года ў Маскве. - Заўвага БЕЛТА). Вядома, мы, як бы ні было складана, павінны былі тут пабываць. І дзякуй, што запрасілі на гэты парад. Усё ж такі больш за тры дзясяткі толькі кіраўнікоў дзяржаў будзе на парадзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Невялікім выпрабаваннем, у тым ліку для высокіх гасцей, абяцае стаць надвор'е ў Пекіне, на што звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы: "Праўда, будзе горача, Уладзімір Уладзіміравіч. Пад 40, 35 (градусаў. - Заўвага БЕЛТА). Нават вам будзе горача. Я ўжо думаю, як там нам на сонцы на гэтым пастаяць. Але, кажуць, яны там забяспечаць (умовы на трыбуне, каб забяспечыць тэмпературны камфорт. - Заўвага БЕЛТА)".-0-