Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2024, 10:52

Лукашэнка прымае ўдзел у Рэспубліканскім педсавеце

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, паведамляе БЕЛТА.

У мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прымаюць удзел больш як 2,5 тыс. чалавек. Абсалютная большасць з іх - гэта прадстаўнікі дэлегацый абласцей і горада Мінска, у ліку якіх і кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Удзел у Рэспубліканскім педсавеце таксама прымуць кіраўнікі органаў дзяржкіравання, кіраўнікі рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў і прадстаўнікі грамадскасці, парламентарыі.

Плануецца, што на педсавеце міністр адукацыі Андрэй Іванец даложыць пра стан і перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Удзельнікі мерапрыемства таксама абмяркуюць шляхі павышэння якасці адукацыйнага працэсу на розных узроўнях, узаемадзеянне ВНУ з заказчыкамі кадраў і іншыя актуальныя пытанні гэтай сферы.

Для ўдзельнікаў Рэспубліканскага педсавета арганізавана выстаўка "Якасная адукацыя - моцная дзяржава".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі