1 верасня, Цяньцзінь /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цяньцзіні. Міжнародны форум праходзіць у канферэнц-цэнтры "Мэйцзян", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Напярэдадні ў Цяньцзіні Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, а вечарам прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме ў гонар кіраўнікоў дэлегацый - удзельнікаў пасяджэння.
У міжнародным форуме прымаюць удзел больш за тры дзясяткі лідараў краін і кіраўнікоў міжнародных арганізацый. Частка з іх запрошаны старшынствуючым кітайскім бокам для ўдзелу ў саміце ў фармаце "ШАС плюс". Цяперашні саміт самы маштабны за ўсю гісторыю аб'яднання.
Карыстаючыся выпадкам, Аляксандр Лукашэнка на палях міжнароднага форуму правёў ужо больш за дзясятак нефармальных сустрэч з замежнымі лідарамі.
Беларусь стала паўнапраўным членам ШАС крыху больш як год таму, і гэта першы саміт, у якім краіна прымае ўдзел ужо ў новым для сябе статусе. У дзясятку краін - членаў ШАС Беларусь уваходзіць разам з Індыяй, Іранам, Казахстанам, Кітаем, Кыргызстанам, Пакістанам, Расіяй, Таджыкістанам і Узбекістанам.
Як раней паведамлялі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС агучыць прапановы беларускага боку па далейшым развіцці шматпланавага супрацоўніцтва ўнутры "шанхайскай сям'і", акрэсліць ключавыя пытанні, якія патрабуюць узмоцненай увагі.
Сярод найбольш важных дакументаў кіраўнікі дзяржаў прымуць Цяньцзіньскую дэкларацыю і зацвердзяць стратэгію развіцця ШАС на наступныя 10 гадоў - да 2035 года. Акрамя таго, плануецца разгледзець шэраг іншых пытанняў у сферы бяспекі, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, прыняць адпаведныя рашэнні, сумесныя заявы і падпісаць міждзяржаўныя пагадненні.
Чакаецца падпісанне двух міждзяржаўных пагадненняў - аб стварэнні Антынаркатычнага цэнтра ШАС і Універсальнага цэнтра ШАС па процідзеянні выклікам і пагрозам бяспецы дзяржаў - членаў арганізацыі.
Прэзідэнт Беларусі таксама прыме ўдзел у саміце ў фармаце "ШАС плюс". Тэма гэтай сустрэчы лідараў краін наступная: "Увасабленне ў жыццё шматбаковасці, забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі і садзейнічанне ўстойліваму развіццю".
У апублікаваным напярэдадні візіту інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая Аляксандр Лукашэнка расказаў, як ён ацэньвае членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва: "Гэта вельмі важна для нас - быць у гэтай сям'і. Гэта натхняе любы народ, у тым ліку і беларускі, што іх Прэзідэнт знаходзіцца ў гэтай вялікай сям'і".
Ён таксама падкрэсліў, што членамі ШАС з'яўляюцца дзяржавы, якія сёння шмат у чым вызначаюць развіццё планеты. Своеасаблівым ядром з'яўляюцца такія магутныя краіны, як Расія, Кітай і Індыя, вакол якіх сабраліся іншыя развітыя і прагрэсіўныя краіны.
/Будзе дапоўнена/.-0-