12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка прыняў удзел у фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024", якія прайшлі ў гарадскім пасёлку Карма Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля прыбыцця ў Карму Аляксандр Лукашэнка перш за ўсё пацікавіўся ў старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко, якія ў мясцовай улады планы па развіцці рэгіёна. "Зімой вы мне адкажаце, што мы будзем рабіць з Гомельскай вобласцю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама азнаёміўся, як быў добраўпарадкаваны да свята гарадскі пасёлак. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, агледзеў тэрыторыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Сож". Тут ёсць лыжаролерная траса, адкрытая хакейная пляцоўка, трэнажорная зала, стадыён са штучным пакрыццём, басейн, шэраг іншых збудаванняў. ФАК уведзены ў строй якраз да "Дажынак". У планах мясцовай улады рэканструкцыя і будаўніцтва спартыўных аб'ектаў і ў іншых раёнах Прыпяцкага Палесся, перш за ўсё ў так званых чарнобыльскіх.
"Гэта ўсё добра, але для сацыяльнай базы, якую вы пабудавалі, павінна быць вытворчасць. Думайце ў цэлым па Гомельскай вобласці, што будзем рабіць. Усё гэта прыгожа, а паказчыкі? Для таго каб былі паказчыкі, патрэбны людзі. Трэба арганізаваць гэтых людзей, зацікавіць. Думайце ў цэлым аб Гомельскай вобласці, што будзем рабіць, - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. - Землі трэба адрадзіць, меліярацыю трэба правесці і культура земляробства павінна быць ідэальная".
Галоўнай часткай свята ў Карме стала ўшаноўванне перадавікоў уборачнай кампаніі. Прэзідэнт уручыў аграрыям дзяржаўныя ўзнагароды, падкрэсліўшы, што сёння Гомельская вобласць - высокаразвіты прамысловы і аграрны рэгіён з вялікім турыстычным патэнцыялам. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, як аднаўляліся і развіваліся гэтыя землі пасля чарнобыльскай катастрофы, з якімі выклікамі сутыкаліся людзі і як пераадолелі гэту бяду.
"Настаў час зрабіць чарговы крок. За наступную пяцігодку неабходна адаптаваць стратэгію і тактыку выкарыстання патэнцыялу Гомельскага рэгіёна. Адна пяцігодка - і рэгіён павінен змяніцца і знешне, і ўнутрана, асабліва ў вытворчасці", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён звярнуў увагу: "Калі ёсць мэта, зразумела, куды ісці. Наша мэта ніколі не змянялася - зрабіць нашу Беларусь мацнейшай, прыгажэйшай, багацейшай і ўсё больш незалежнай. Зрабіць так, каб не толькі мы, але нашы дзеці і ўнукі жылі на сваёй зямлі сваім розумам. Каб ніколі ніхто не смеў імі панукаць".
На фестывалі свае народныя падворкі прадставілі раёны Гомельскай вобласці, у пасёлку абсталяваны канцэртныя і тэматычныя пляцоўкі, выстаўка сельскагаспадарчай і рарытэтнай тэхнікі, гандлёвыя і рамесныя рады і многае іншае.

Работы па падрыхтоўцы гарадскога пасёлка да галоўнага свята працаўнікоў вёскі пачаліся яшчэ ў студзені. За мінулы час у парадак прывялі большую частку дарог, адрамантавалі некалькі дзясяткаў дамоў і добраўпарадкавалі тэрыторыю.-0-