25 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Борт беларускага лідара зрабіў пасадку ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга.
Плануюцца перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у розных фарматах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, актывізацыю саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня.-0-