Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2024, 13:30

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Азербайджан

11 лістапада, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11-12 лістапада робіць рабочы візіт у Азербайджан, дзе прыме ўдзел у Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату, паведамляе БЕЛТА.

Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У глабальным форуме ўдзел прымуць дзясяткі тысяч дэлегатаў, у тым ліку многія кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні абазначыць нацыянальную пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінна прыняць для вырашэння выклікаў, што ўзнікаюць у гэтай сферы.

Таксама на палях саміту Прэзідэнт правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі калегамі.

Канферэнцыя ААН па пытаннях змянення клімату, або Кліматычны саміт, праходзіць штогод з 1995 года і збірае краіны - удзельніцы Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Папярэдні саміт праходзіў у канцы мінулага года ў Дубаі (ААЭ) пры ўдзеле прадстаўнічых дэлегацый больш як са 150 краін.

У размове з журналістамі пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Раўкоў нагадаў аб дзяржаўным візіце Аляксандра Лукашэнкі ў гэту краіну, які адбыўся ў маі бягучага года. Тады абмяркоўваўся шэраг пытанняў, асабліва гандлёва-эканамічнага парадку дня супрацоўніцтва. Былі выпрацаваны 12 напрамкаў, якія як адразу, так і ў перспектыве павінны ўзняць узаемаадносіны дзвюх краін на больш высокі ўзровень. 

"Ішла актыўная прапрацоўка гэтых пытанняў. Недзе зрухі вельмі сур'ёзныя, недзе ў стадыі прапрацоўкі. Тым не менш па ўсіх 12 напрамках ёсць добры рух і будзе добры вынік", - упэўнены пасол.
Ён анансаваў, што ў Баку на палях саміту плануецца асобная двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, на якой кіраўнікі дзяржаў звераць гадзіннікі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва.

Андрэй Раўкоў таксама адзначыў, што раней была пастаўлена мэта давесці аб'ём двухбаковага гандлю на працягу бліжэйшых двух гадоў да $1 млрд. Чакаецца, што ў гандлі таварамі і паслугамі бакі па выніках ўжо бягучага года ўпэўнена пераадолеюць планку $500 млн, што значна вышэй за аб'ёмы мінулага года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі