2 лістапада, Масты /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада прымае ўдзел у фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у Мастах (Гродзенская вобласць), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дэвізам абласнога фестывалю сталі словы "Масты аб'ядноўваюць на подзвіг і на працу!" У горадзе арганізавана работа выязных гандлёвых кропак і гастранамічны фестываль. Свае дасягненні прэзентавалі падворкі раёнаў Гродзенскай вобласці, тут можна пазнаёміцца з традыцыямі рэгіёна і пакаштаваць свежы хлеб новага ўраджаю.

Асноўныя ўрачыстасці пройдуць на галоўнай сцэне, дзе адбудзецца ўзнагароджанне работнікаў аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці.-0-