Фота з архіва
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сферы энергетыкі дастаткова работы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры назначэнні Аляксея Кушнарэнкі на пасаду міністра энергетыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца Міністэрства энергетыкі, то, шчыра скажу, гэта не Міністэрства сельскай гаспадаркі, што ў яго ўсе баяцца ісці. Ах, цяжка і іншае. Міністэрства энергетыкі - у нас заўсёды лічылася, што гэта такое прыярытэтнае месца работы. Я мяркую, што вы так не думаеце. Там дастаткова работы. Асабліва цяпер. І на перспектыву. Што датычыцца - будзем - не будзем будаваць атамную станцыю новую. І што датычыцца наогул навядзення парадку там. Таму яшчэ на дваіх (размова таксама пра новага віцэ-прэм'ера Віктара Каранкевіча, які да гэтага часу ўзначальваў Мінэнерга. - Заўвага БЕЛТА) вам пытанняў там будзе хапаць", - сказаў Прэзідэнт.
"Па ранейшай рабоце (Аляксей Кушнарэнка пераходзіць на міністэрскую пасаду з пасады генеральнага дырэктара "Белпалівагаз". - Заўвага БЕЛТА) толькі станоўчыя водгукі. Я ўважліва прыглядаўся да вашай кандыдатуры. Ужо некалькі гадоў. Можна сказаць, з 2020 года. Таму спадзяюся, што мы не страцім міністэрства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў Віктару Каранкевічу ў першы час дапамагчы новаму міністру, калі ў гэтым будзе неабходнасць.
Размаўляючы з журналістамі пасля назначэння, Аляксей Кушнарэнка падкрэсліў, што будзе актыўна ўключацца ў прапрацоўку пытання будаўніцтва ў нашай краіне другой атамнай электрастанцыі.
"Што датычыцца беларускай атамнай станцыі, працуе група экспертаў. Я актыўна ўключуся ў гэту работу і, безумоўна, сфармірую сваё меркаванне, якое будзе прадстаўлена на разгляд адпаведных органаў, кіраўніка дзяржавы, разумеючы ўсю важнасць і значнасць гэтага пытання", - падкрэсліў ён.
Закранаючы ў цэлым назначэнне на пасаду міністра энергетыкі, Аляксей Кушнарэнка адзначыў, што яго кар'ера ішла паступова ад маладога спецыяліста і майстра газавай гаспадаркі да міністра. "Успрымаю гэта як знак каласальнага даверу з боку кіраўніка дзяржавы і як высокую адказнасць за будучую работу", - сказаў ён.
Новы міністр энергетыкі таксама звярнуў увагу, што работа ведамства ў першую чаргу будзе нацэлена на якасць энергазабеспячэння спажыўцоў.
"Таму што энергетыка, па сутнасці, з'яўляецца крывяноснай сістэмай эканомікі, важнейшым элементам жыццезабеспячэння насельніцтва, - адзначыў Аляксей Кушнарэнка. - Усе звярнулі ўвагу і адчулі ў сувязі са стыхійнымі з'явамі ў прыродзе, што такое быць у доме без святла, без энергазабеспячэння. Сістэма сфарміравана дзесяцігоддзямі. Беларуская энергетыка самадастатковая".
"Але пры гэтым няма мяжы дасканаласці. І, вядома, усе намаганні будуць нацэлены на тое, каб забяспечыць безаварыйнае, бесперабойнае, даступнае і якаснае энергазабеспячэнне, газазабеспячэнне, торфазабеспячэнне. Усё, што знаходзіцца ў кампетэнцыі міністэрства энергетыкі", - рэзюмаваў кіраўнік ведамства.-0-