17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння праводзіць сустрэчу з вучонымі і ўдзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы прадставілі экспазіцыю, на якой дэманструюцца айчынныя прыборы і абсталяванне для беларускіх экспедыцый, мінералы і кампаненты прыроднага асяроддзя Антарктыкі, узоры флоры і фаўны і іншыя экспанаты па тэматыцы палярных даследаванняў.
Прэзідэнту даложаць аб навуковых даследаваннях і выніках беларускіх антарктычных экспедыцый.
Па рашэнні Прэзідэнта з 2006 года Беларусь далучылася да Дагавора аб Антарктыцы і прымае актыўны ўдзел у даследаваннях гэтага рэгіёна. У Антарктыдзе размешчана каля 70 навуковых станцый 30 дзяржаў, у тым ліку беларуская антарктычная станцыя "Гара Вячэрняя". З 2006 года праведзена 16 беларускіх антарктычных экспедыцый, у якіх прыняў удзел 51 айчынны вучоны і спецыяліст, у тым ліку 22 чалавекі - два і больш разоў.
Навуковыя вынікі, атрыманыя ў Антарктыдзе, з'яўляюцца ўнікальнымі і маюць фундаментальнае значэнне, паколькі глабальныя працэсы, якія адбываюцца на гэтым кантыненце, шмат у чым адлюстроўваюць дынаміку змянення клімату планеты і ўплываюць на захаванне біяразнастайнасці.-0-