30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзем Зюганавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Генадзь Зюганаў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за віншаванне з 80-годдзем, якое лідар КПРФ адзначыў у чэрвені бягучага года.
У час тэлефоннай размовы гаворка ішла аб супрацоўніцтве па лініі кампартый Беларусі і Расіі.
Абмеркавалі таксама пытанне правядзення другога міжнароднага антыфашысцкага форуму, які плануецца ў Мінску восенню бягучага года (першы такі форум таксама прайшоў у Беларусі год таму). Генадзь Зюганаў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на форум, у якім, як плануецца, прымуць удзел госці больш як са ста краін свету.-0-