Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2025, 19:16

Лукашэнка прапануе пазіцыянаваць ЕАЭС як глабальны транзітны хаб

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе пазіцыянаваць Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) як глабальны транзітны хаб. Аб гэтым ён заявіў на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму "Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што на поўдні і ўсходзе ў ЕАЭС сфарміраваны пояс добрасуседства, і прапанаваў змацаваць яго сеткай аўтамабільных дарог і чыгункі і транспартна-лагістычных хабаў.

"Інтэграваныя еўразійскія транспартна-лагістычныя калідоры павінны стаць разумнымі, мультымадальнымі, экалагічнымі артэрыямі з адзінай лічбавай платформай адміністравання, - сказаў Прэзідэнт. - Скарачэнне часу і кошту транзіту праз Еўразію павысіць канкурэнтаздольнасць маршруту ў параўнанні з марскімі шляхамі. Дасць магчымасць пазіцыянаваць ЕАЭС як глабальны транзітны хаб".

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець гэту ініцыятыву сумесна з краінамі-наглядальнікамі, а таксама ў рамках дыялогу ЕАЭС - ШАС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі