12 лістапада, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Баку з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам прапанаваў інтэнсіфікаваць двухбаковыя адносіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трыццаць гадоў, як мы жывём у дыпламатычных адносінах. Нямала зроблена, але і ў нашым лёсе, і ў лёсе Сербіі адбыліся сур'ёзныя змены. Гэта ўсё перад вачыма. Тым не менш жыццё прадаўжаецца. Думаю, што нам трэба інтэнсіфікаваць нашы адносіны. Гэта дрэнна, што ў нас няма такіх інтэнсіўных адносін. Пры ўсіх нашых складанасцях. Яны, вядома, існуюць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў спачатку задзейнічаць міжурадавую камісію - каб яе члены сабраліся, ажыццявілі рэвізію ў двухбаковых адносінах і падумалі, як і па якіх напрамках далей супрацоўнічаць. "Калі нешта за гэты час не патрэбна ў нашых адносінах, гэта трэба адкінуць, намеціць новыя шляхі. Але адносіны трэба не проста падтрымліваць. Пры ўсіх складанасцях трэба інтэнсіфікаваць", - сказаў беларускі лідар.
Пасля работы на ўзроўні міжурадавай камісіі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ажыццявіць візіт у Сербію беларускага прэм'ер-міністра, і ў цэлым, паводле яго слоў, можна абмяняцца візітамі на ўзроўні ўрадаў. "Для таго, каб канкрэтызаваць план далейшых дзеянняў. І на вышэйшым узроўні мы маглі б потым ужо зацвердзіць усе прапановы", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
"Напрамкаў супрацоўніцтва шмат. Я разумею Сербію і часта аб гэтым гаварыў, што вам складана, практычна знаходзіцеся ў акружэнні, ізаляцыі. З гэтага трэба зыходзіць і будаваць сваю палітыку. Але старых сяброў губляць нельга. Таму з Расіяй, Беларуссю падтрымліваць адносіны трэба. Гэта сапраўдныя сябры, глыбокія сябры, і ў гэтым напрамку, я думаю, у Сербіі будуць рабіць максімум", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-