Фота з архіва
11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Чад Махамата Ідрыса Дэбі Ітно і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вызваленне ад каланіялізму і абвяшчэнне незалежнасці ў 1960 годзе сталі пачаткам новага этапу ў гісторыі Чада, адкрылі шлях да самастойнага развіцця ва ўсіх галінах. Мінск падтрымлівае знешнепалітычныя падыходы Нджамены, якія грунтуюцца на прынцыпах мірнага суіснавання, паважання і неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што наладжванне плённага двухбаковага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам грамадзян абедзвюх краін.
"Мы гатовы падзяліцца з чадскімі партнёрамі сваімі напрацоўкамі ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі. Рэалізацыя сумесных пілотных праектаў дасць магчымасць стварыць трывалы фундамент для ўстанаўлення кааперацыйных сувязей паміж Беларуссю і Чадам, пасадзейнічае фарміраванню дагаворнай базы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Махамату Ідрысу Дэбі Ітно моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а дружалюбнаму чадскаму народу - міру і працвітання.-0-