Фота з архіва
12 кастрычніка, Карма /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у гарадскім пасёлку Карма прапанаваў падумаць над вырошчваннем у Гомельскай вобласці вінаграду, персікаў і кавуноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Клімат, кажуць, стаў мякчэйшы. Значыць, давайце будзем займацца вінаградам, персікамі, кавунамі. У гэтым і павінна быць ваша асаблівасць: трэба вырошчваць тое, што іншыя з-за прыродных умоў не могуць і на што ёсць попыт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ўспомніў, што ў свой час вырошчванне цыбулі ў Беларусі пачыналася з Гомельскай вобласці, а да гэтага яе імпартавалі. "Гэтак і цяпер трэба вырошчваць новыя культуры, якія мы завозім невядома адкуль. Тое, што людзям нашым перш за ўсё патрэбна, і тое, што прадаць можам на знешніх рынках", - адзначыў Прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу, што Гомельская вобласць сёння паспяхова займаецца вырошчваннем фруктаў, агародніны, ягад. Вырошчвае ў маштабах усёй краіны да 45 працэнтаў гарошку, чвэрць аб'ёму цыбулі і амаль 100 працэнтаў спаржавай фасолі.
"Работа, вядома, вядзецца, але разварочваемся мы вельмі павольна. Трэба паскарацца. Нельга адстаць: адстанем, спынімся, не дай бог, - затопчуць тыя, хто следам ідуць. А яшчэ вобласці неабходна ўстойлівасць у рэзультатах, у эфектыўнасці работы. Трэба навучыцца ў любы сезон пры любых умовах атрымліваць надоі, прыбаўленні ў вазе, ураджайнасць на ўзроўні вышэйшым за сярэднія па краіне. Без спадаў і правалаў. Гэта задача ў тым ліку і нашай навукі, падключайце яе зімой", - запатрабаваў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што ў рэалізацыі абноўленай праграмы развіцця Палесся, і не толькі ў ёй, прыкметнае месца знойдуць маладыя вучоныя са сваім свежым поглядам, новымі распрацоўкамі, інавацыйнымі ідэямі і вынаходствамі.-0-