1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пабудаваць у Валаамскім манастыры беларускі храм. Аб гэтым ён заявіў у час сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на Валааме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Я падлятаў сюды і адзначаў, што мы з вамі добрую традыцыю зарадзілі. Два праваслаўныя народы. Мы як прадстаўнікі кожны год (сустракаемся на Валааме. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Прэзідэнт. - Гэты храм ужо як родны. Але на пад'ездзе заўважылі, што Смаленскі скіт - гэта добра. Але беларускага няма скіта", - сказаў кіраўнік Беларусі.

"Гэта наша агульнае", - падкрэсліў у сувязі з гэтым Уладзімір Пуцін.

Тым не менш Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пабудаваць на Валааме яшчэ адзін невялікі, беларускі, храм: "Мы таксама падумаем. Месца тут хапае - пабудаваць храмік. Падумаем над гэтым, раз ужо дарога пракладзена сюды".
"Так, калі ласка. З задавальненнем", - адрэагаваў Прэзідэнт Расіі.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што на Валаам прыязджае шмат беларусаў. "Вера адна - праваслаўная наша. Таму дзякуй вам, што вы заклалі добрую традыцыю", - сказаў ён.-0-