Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адрадзіць працоўную практыку для школьнікаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 27 жніўня на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на тое, каб звярнуць больш пільную ўвагу на савецкі вопыт працоўнага выхавання і адаптаваць яго да цяперашніх рэалій. "Не будзеце займацца працоўнай адукацыяй, выхаваннем дзяцей у школе - напалавіну ваша эфектыўнасць на ўроках прападзе. Падумайце, як нам адрадзіць працоўную практыку для школьнікаў. Няхай яны ўбачаць, наколькі сёння рушыла наперад сфера рэальнай вытворчасці, - сказаў Прэзідэнт. - Няхай паглядзяць на спецыялістаў, якія там працуюць, паразмаўляюць з імі. Азнаёмяцца з умовамі працы, сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, на якім яны працуюць. Гэта будзе самая лепшая прафарыентацыя".

Асобны акцэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў на занятках фізкультурай і прыхільнасці да здаровага ладу жыцця. "Мяне вельмі абурае, што ў асобных школах урокі фізкультуры сталі фактычна неабавязковымі. Ды і ў ВНУ таксама. Хочаш прыходзь на занятак, хочаш не. Дык якая тады ў моладзі будзе матывацыя займацца спортам? - рытарычна спытаў кіраўнік дзяржавы. - Тут трэба навесці самы сур'ёзны парадак. Таму што фізкультура і спорт - гэта перш за ўсё здароўе нашых дзяцей. А яшчэ дысцыпліна і выхаванне характару, што заўсёды ў жыцці спатрэбіцца".-0-