Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце пракаменціраваў сітуацыю са школьнай формай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў рабоце сістэмы адукацыі няма дробязей. "Любыя нестыкоўкі, недапрацоўкі прыводзяць да таго, што штарміць усю краіну, ад малога да вялікага. Прыклады не трэба называць: вы ведаеце. Вы памятаеце, які негатыўны рэзананс у грамадстве выклікала ў мінулым годзе гісторыя з падлікамі балаў за цэнтралізаваны экзамен, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Не ведаю, правільна ці не, але мяне інфармуюць аб тым, што вы гэта яшчэ не зжылі да канца. Гэта мы вывучым у бліжэйшы час".
Прэзідэнт запатрабаваў, каб усё было сумленна і празрыста, зразумела кожнаму. "Усё павінна быць арыентавана на настаўніка і сярэдняга жыхара нашай краіны. Вучні і бацькі павінны разумець, як ацанілі гэтыя балы", - звярнуў ён увагу.
У цяперашнюю ж уступную кампанію, нягледзячы на даволі зладжаную работу, людзі скардзіліся на вялікія чэргі пры падачы дакументаў, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Яшчэ тэма. Сёння раптам узнікла пытанне са школьнай формай. На роўным месцы. Праблемы вялікай не бачу, але рэагаваць трэба. Гэта, здавалася б, дробязь, але дробязей у нашай рабоце няма!" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася, у новым навучальным годзе ў Мінску будзе рэалізаваны пілотны праект, звязаны з дзелавым стылем адзення. У яго ўвайшло 20 устаноў адукацыі: 8 гімназій і 12 сярэдніх школ. Вучні гэтых устаноў адукацыі павінны будуць хадзіць на заняткі ва ўніфікаваным адзенні дзелавога стылю. Капсула складзена ў адной каляровай гаме, з аднолькавага набору тканін, у ёй прыменены адзіныя падыходы да фурнітуры, афармлення.
У іншых установах адукацыі захоўваюцца ранейшыя падыходы. Дапусцім, калі ва ўстанове адукацыі раней было прынята два адзіныя элементы (напрыклад, камізэлька і гальштук), гэты падыход застаецца.-0-