Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2024, 15:14

Лукашэнка: праграму "Адзін раён - адзін праект" ні ў якім разе не будуць згортваць

16 лістапада, Клімавічы /Кар. БЕЛТА/. Ні ў якім разе ў Беларусі не будуць згортваць праграму "Адзін раён - адзін праект". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Клімавічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ні ў якім разе не згортваем праграму "Адзін раён - адзін праект". Усяго за два гады рэалізавана 47 праектаў, створана звыш 4,5 тыс. рабочых месцаў, больш за тысячу з іх - на Магілёўшчыне. Гэта была мая ініцыятыва і, як у народзе кажуць, я абавязкова дацісну гэту праграму, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - У Клімавічах, дапусцім, павінны быць створаны звычайныя невялікія, сярэднія (якія патрэбна для вас) прадпрыемствы".

У той жа час кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што пакуль гэта праграма рэалізуецца не зусім так, як задумвалася. "А яна на плячах старшынь райвыканкамаў. Частка праектаў - бягучая, планавая мадэрнізацыя прадпрыемстваў, якая і так праводзілася б, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта значыць, прадпрыемства без гэтай праграмы мадэрнізавалася б. Пад гэта хуценька падстроіліся нашы начальнікі і чыноўнікі: "Вось, мы праграму разгортваем". Не, дарагія мае, трэба ствараць новыя вытворчасці. Няхай невялікія".

Прэзідэнт прывёў прыклад са сваёй малой радзімы. У пасёлку Копысь побач з яго роднай вёскай яшчэ ў дзіцячыя гады Аляксандра Лукашэнкі была хлебапякарня, дзе можна было ў магазіне купіць свежы цёплы хлеб. Потым гэту вытворчасць закрылі. "Навошта закрылі? Няхай там тры-пяць чалавек працуюць, але гэта нармальная вытворчасць, гэта ж для людзей, - адзначыў беларускі лідар. - Вось адзін з варыянтаў. Гэта значыць, трэба думаць, перш чым мы нешта робім. У раённых цэнтрах. Той жа Шклоў - сельгастэхніка была, сельгасхімія, ільносемстанцыя, ПМК будаўнічая".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер усё гэта аднаўляюць у краіне, паколькі падобныя прадпрыемствы і іх паслугі патрэбны ў раёнах, не кажучы ўжо аб тым, што гэта рабочыя месцы для людзей. "Гэта задача старшыні райвыканкама. Усё гэта трэба аднавіць: ад камбікормавых заводаў да райаграсэрвісаў. І яны павінны варушыцца, працаваць, прыносіць карысць сельскай гаспадарцы. Давайце гэта адновім - тое, што нам трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца праграмы "Адзін раён - адзін праект", Прэзідэнт заявіў, што ў наступнай пяцігодцы яе ўзмоцняць, таксама як і патрабаванне за яе рэалізацыю, асабліва на ўзроўні старшынь райвыканкамаў. "Літаральна праз некалькі дзён у мяне разгледзім вынікі гэтай праграмы. Паглядзім, як вы гэта зрабілі. Але папярэджваю: не хлусіце, богам прашу! Не рабіце выгляд, што вы нешта зрабілі, калі вы гэтага не зрабілі. Непапулярна перад прэзідэнцкімі выбарамі, але вы мой падыход ведаеце: "Дамовіліся - трэба рабіць. Кроў з носа, але трэба зрабіць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі