2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прага нажывы і генетычная нянавісць да пераможцаў сёння аб'ядноўвае калектыўны Захад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь памятае і ўклад у Вялікую Перамогу краін - удзельніц антыгітлераўскай кааліцыі.
"Шкада, што той кааліцыі больш не існуе. І шкада, што новыя заходнееўрапейскія эліты паўтараюць памылкі сваіх папярэднікаў. Што сёння рэальна аб'ядноўвае калектыўны Захад? Прага нажывы за чужы кошт. І генетычная нянавісць да пераможцаў, да нас. Не перастану нагадваць, што супраць Савецкага Саюза ваявала ўся Еўропа. Пад гітлераўскую свастыку стаў легіён грамадзян яе дзяржаў, больш за дзясятак замежных і сабраных з калабарацыяністаў дывізій - фанатыкі, якія прынеслі ў ахвяру свае народы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
А за іх спінамі, нагадаў Прэзідэнт, стаялі эліты - палітыкі і бізнес, якія зрабілі стаўку на перамогу фашысцкай Германіі.
"Усе - ад салдата вермахта да вытворцаў шакаладу, адзення, зброі і тэхнікі для патрэб германскай арміі - адказныя за генацыд савецкага і беларускага народа. Гэта яны больш як за тры гады акупацыі ператварылі Беларусь у выпаленую зямлю. А сёння іх нашчадкі, замест таго каб каяцца, адмольваць грахі сваіх дзядоў, душаць нас санкцыямі, пагражаюць нам. Я ў жыцці шмат бачыў і многае перажыў, але карта Беларусі з месцамі пахаванняў шакіруе і разрывае сэрца. За кожным значком - тысячы па-зверску забітых мірных старых людзей, жанчын і дзяцей. Мільёны. Нашых старых людзей, нашых жанчын і нашых дзяцей. Каму яны пагражалі? - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.-0-