Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2022, 17:37

Лукашэнка прадоўжыць паездкі па рэгіёнах: наведае Віцебскую вобласць і разгледзіць работу інтэграцыйных аб'яднанняў у АПК

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжаюцца рабочыя паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па рэгіёнах краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пасля рэспубліканскай селектарнай нарады па ўборачнай кампаніі 26 ліпеня, на якой была комплексна абмеркавана сітуацыя ў АПК, кіраўнік дзяржавы пачаў серыю рабочых паездак, каб вывучыць сітуацыю на месцах.

Аляксандр Лукашэнка ў канцы мінулага і пачатку гэтага тыдня праінспектаваў два раёны Мінскай вобласці - Слуцкі і Мядзельскі. Акрамя непасрэдна ходу ўборачнай компаніі размова ішла аб новых падыходах у гаспадаранні, распаўсюджванні перадавога вопыту сельгасарганізацый.

Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Слуцкі раён і наведвання ААТ "Казловічы-Агра"

Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Мядзельскі раён і наведвання сельскагаспадарчага філіяла ААТ "Мінскаблаграсэрвіс"

Плануецца, што 5 жніўня Прэзідэнт наведае Віцебскую вобласць. Прадаўжэнне размовы аб функцыянаванні ствараемых у гэтым рэгіёне інтэграцыйных структур - аграпрамысловых аб'яднанняў - Аляксандр Лукашэнка анансаваў яшчэ на селектары. І ў цэлым кіраўнік дзяржавы не першы раз і ў бягучым годзе, і раней звяртаецца да гэтай тэмы, трымае яе на кантролі. Папярэдні раз найбольш падрабязна яе разглядалі на прэзідэнцкай нарадзе ў сакавіку ў горадзе Глыбокае.

Усяго на Віцебшчыне створана сем такіх структур, у якія аб'ядналі слабыя гаспадаркі. Якраз на базе і прыкладзе адной з іх на гэты раз разгледзяць работу ў цэлым і тэндэнцыі ў функцыянаванні аб'яднанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі