Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2025, 11:58

Лукашэнка пра знешнюю ўвагу да ЕАЭС: адны глядзяць па-добраму, іншыя чакаюць, калі спатыкнецца

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз прыцягвае да сябе ўвагу ў свеце: адны па-добраму глядзяць, як ён набірае абароты, а іншыя чакаюць, калі спатыкнецца ці нават распадзецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 чэрвеня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што напярэдадні на пленарнай сесіі Еўразійскага эканамічнага форуму лідары краін пачалі абмеркаванне актуальных тэм і стратэгіі паглыблення еўразійскай інтэграцыі. Адбыўся прадметны абмен меркаваннямі аб перспектывах эканамічнага партнёрства, выказваліся ацэнкі і бачанне далейшага развіцця саюза. "Упэўнены, што рэалізацыя агучаных ідэй будзе садзейнічаць умацаванню ЕАЭС як ключавой інтэграцыйнай платформы на постсавецкай прасторы і полюса эканамічнага прыцягнення ў міжнародным вымярэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Наша аб'яднанне прыцягвае да сябе ўвагу ў свеце, - прадоўжыў ён. - Адны па-добраму глядзяць, як мы нядрэнна набіраем абароты і падключаюцца да нашага саюза. Іншыя чакаюць моманту, калі мы спатыкнёмся або ўвогуле разыдземся. Чые чаканні апраўдаюцца, залежыць выключна ад нас".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі